Хлопчык з сіндромам Дауна згубіўся ў лесе ў Петрыкаўскім раёне

У лясах у Петрыкаўскім раёне ўжо трэці дзень запар шукаюць 12-гадовага хлопчыка. Ён згубіўся, калі пайшоў разам з маці і сястрой у чарніцы. Маці ў першыя колькі гадзінаў шукала яго сама, а потым звярнулася ў міліцыю, паведамляе “Камсамолка”. Хлопчыка шукаюць нават з верталёту, але пакуль безвынікова. Сітуацыя ўскладняецца тым, што падлетак з дзяцінства пакутуе на сіндром Дауна. Ён можа паводзіцца неадэкватна, не адгукацца на голас і нават хавацца, калі пачуе шум. У міліцыі адзначаюць, што ў мясцінах, дзе згубіўся хлопчык, ёсць дзікія звяры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі