Гурт J:Moрс плануе выдаць новы альбом да канца восені.


“Я прыдумаў каля 18 песень, але колькі і якія туды патрапяць, мы пакуль не вырашылі, – распавёў Еўрарадыё лідар калектыву Ўладзімір Пугач. – Я думаю, што калі ўсё будзе добра, то да канца восені мы яго прэзентуем. Ёсць і працоўная назва, але не буду яе называць, каб не сурочыць. Першы сінгл у прынцыпе ўжо гатовы і ён з’явіцца ўжо дзесьці да канца верасня”.

Цяпер музыкі працуюць у студыі, наперадзе яшчэ майстарынг ды звядзенне трэкаў. Ўладзімір паабяцаў, што агульная стылістыка "морсаў" не зменіцца, але гучаць новы матэрыял будзе значна лепш.

Уладзімір Пугач: "Будзе гучаць лепш, бо гукарэжысёры ўсё лепш і лепш умеюць звадзіць музыку. Ну, а стылістычна - навошта на пальцах тлумачыць. Жанр гурта J:Moрс - гэта песня. Песня павінная гучаць так, як яна максімальна здольная данесці да слухача сваю эмоцыю, свой нейкі "мэсэдж". І калі мы робім такіх песень пэўную колькасць, мы іх называем альбомам. А зусім не таму, што мы збіраемся і кажам адзін аднаму, маўляў, давайце запішам альбом у стылі hard'n'heavy ці ў стылі fusion".  

Уладзімір дадаў, што на новым альбоме ўжо традыцыйна будуць і беларускамоўныя песні, праўда іх колькасць музыка пакуль не ведае. Іншыя падрабязнасці рэлізу трымаюцца ў сакрэце, але да канца восені ўжо не так шмат засталося.

Фота: jmors.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі