Гульня “Амерыканская мара” – штодня а 16-й на ЕРБ!

Еўрапейскае радыё сумесна з Амбасадай Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі распачынае конкурс “Амерыканская мара”. Гульня складаецца з 20 пытанняў, на якія наведнікі сайта Еўрарадыё будуць адказваць цягам 20 дзён – па адным пытанні на дзень.

Пытанні з’яўляюцца на гэтай старонцы кожны дзень у 16:00!

Вам не трэба праходзіць адмысловай рэгістрацыі! Каб удзельнічаць у гульні, дастаткова проста пакінуць каментар з адказам на старонцы з пытаннем, пазначыўшы крыху вышэй сваё імя ці нікнэйм, і адрас электроннай паштовай скрыні для зваротнай сувязі з арганізатарамі.

Больш падрабязна ўмовы конкурсу распісаныя тут.

10 удзельнікаў гульні, якія на момант падвядзення яе вынікаў (пасля завяршэння прыёму адказаў на пытанне 20-га тура) набяруць найбольшую колькасць заліковых балаў, будуць узнагароджаныя прызамі і сувенірамі ад Амбасады ЗША ў Беларусі. Найлепшыя знаўцы атрымаюць ілюстраваныя энцыклапедыі амерыканскай музыкі і ліцэнзійныя кампакт-дыскі.

Не стойце ў чарзе па сваю мару! Імкніцеся да яе – тут і зараз!!!


Фота — http://greendayauthority.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі