Вы тут

ГУБАЗіК затрымаў настаўніка гісторыі з Мінскага лінгвагуманітарнага каледжа

Андрэй Дараховіч / сацсеткі

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 31-гадовага Андрэя Дараховіча — настаўніка гісторыі з Мінскага лінгвагуманітарнага каледжа.

Дараховіч жанаты, у сям'і двое непаўналетніх дзяцей.

Вядома, што яго затрымлівалі яшчэ да выбараў — на акцыі 14 ліпеня 2020 года: тады ў Мінску пратэставалі супраць незаконнай нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.

Цяпер сілавікі вінавацяць Дараховіча ў рэгістрацыі ў "Плане Перамога", удзеле ў пратэстах і "ўцягванні ў іх малалетніх дзяцей". Таксама яны заяўляюць, быццам настаўнік "насаджаў нацысцкія погляды", але ніякіх доказаў не прыводзяць. Звычайна пад гэтым улады маюць на ўвазе антысаветызм і беларускі патрыятызм. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.