ГУБАЗіК затрымаў блогера, які змагаўся з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах

ГУБАЗіК затрымаў блогера, які змагаўся з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі блогера Уладзіслава Абадоўскага, які змагаўся з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

"Пакаяльнае відэа" з ім з'явілася на ягоных асабістых старонках. Хлопец на фоне дзвярэй просіць прабачэння ў супрацоўнікаў гандлю, "якім ён даставіў нязручнасці". Пасля гэтага акаўнт Абадоўскага на TikTok быў выдалены, а на YouTube-канале засталося толькі адно відэа.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што Абадоўскі займаўся барацьбой з пратэрмінаванымі таварамі ў крамах і ніяк не закранаў палітыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі