Грыбаўскайтэ: народы свету павінны самі выбіраць сабе ўладу

Народы свету павінны самі вырашаць, якой улады яны сабе жадаюць. З такой заявай выступіла 5 лютага прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на Міжнароднай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў Мюнхэне Захад можа "дапамагчы саспець любому народу", але не можа дыктаваць яму, якую сістэму ды якую ўладу ён павінен абіраць. "Гэта тычыцца і Эгіпту, і Беларусі", — падсумавала літоўскі лідэр.

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі Вольфганг Ішынгер падараваў Грыбаўскайтэ напрыканцы сэсіі вялікі букет кветак, "на знак удзячнасці за сьмелую прамову", паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на агенцтва Delfi.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі