Гродзенскія маладафронтаўцы распачалі акцыі да Дня Волі

Акцыі, прысвечаныя 92-м угодкам абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, распачалі гродзенскія маладафронтаўцы. Жыхары горада па вуліцах Савецкая, Кастрычніцкая, Горкага пабачылі на будынках намаляваныя гербы "Пагоня". Некаторых гэта здзіўляла, выклікала негатыўную рэакцыю, а іншых — захапляла.

Па словах прадстаўніка гродзенскай суполкі "Маладога фронту", “Пагоня — не мёртвая гісторыя, а наша жывая штодзённасць, вечна жывы нацыянальны сімвал". "У нашых суседзяў — палякаў, літоўцаў, — дні незалежнасці даўно сталі нацыянальнымі дзяржаўнымі святамі — з прычыны гэтае "афіцыйнасці" яны паціху ператвараюцца проста ў гісторыю з кніжнай палічкі, — кажа ён. — У нас жа 25 сакавіка, дзякуючы сцягам, маршам, сутычкам, застаецца жывым святам Волі і Незалежнасці, якое паўтараецца кожны год”.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі