Гран-пры Малайзіі прынёс Себасцьяну Фетэлю першы подыюм "Формулы-1"

4-га красавіка на аўтадроме Сепанг прайшоў трэці этап чэмпіяната свету па аўтагонках у класе “Формула 1” — Гран-пры Малайзіі. Нарэшце маладому нямецкаму пілоту каманды “RBR — Renault” Себасц’яну Фетэлю удалося першым дайсці да фінішу. У двух папярэдніх этапах немец нязменна ўвесь час лідыраваў у гонках, але па тэхнічных прычынах так і не здолеў зачапіцца за перамогу.  Другім на фінішы у Малайзіі быў паплечнік Фетэля па камандзе аўстраліец Марк Уэбер, трэцім — пілот “Mercedes Benz GP” немец Ніка Розберг. Працягвае дэманстраваць някепскую хуткасць паляк Роберт Кубіца, які фінішаваў 4-м і прынёс у капілку каманды “Renault” чарговыя 12 пунктаў. Да паспяховых выступаў варта аднесці і 5-е месца пілота “Force-India Mercedes” немца Адрыяна Зуціла.

Пасля трох этапаў у агульным заліку лідыруюць па-ранейшаму пілоты “Ferrari”: Філіпе Маса — 39 пунктаў, Фернанда Алонса, які за два кругі да фінішу спаліў рухавік, захаваў свае 37-м пунктаў; таксама з 37-ю пунктамі на трэцяй пазіцыі цяпер уладкаваўся Себасцьян Фетэль; пілот “McLaren-Mercedes” дзейны чэмпіён свету Джэнсан Батан спусціўся на 4-е месца і мае ў агульным заліку 35 пунктаў. Тыя ж 35 пунктаў мае цяпер і Ніка Розбер, які і замкнуў найлепшую пяцёрку.

Наступны — 4 этап Гран-Пры Кітая — праз два тыдні — з 16 па 18 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі