Грамадская камісія "Свабоду Казуліну" аб'явіла аб пачатку новай акцыі

Грамадская камісія "Свабоду Аляксандру Казуліну і іншым палітзняволеным" аб'явіла пра пачатак новай акцыі за вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты. Пра гэта паведамляе прэс-служба Казуліна.

Паводле слоў былога адваката палітыка Ігара Рынкевіча, прафесар адбыў трэцюю частку свайго тэрміну пакарання (ён быў асуджаны на 5,5 года пазбаўлення волі). Згодна з артыкулам 91 Крымінальнага кодэкса, Казулін мае права на замену астатняга тэрміну зняволення на больш мяккі від пакарання.

Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, каб грамадзяне, грамадскія арганізацыі, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі накіроўвалі адозвы аб замене пакарання Казуліну на больш мяккае ў дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі на імя яго начальніка Валерыя Яромкіна, а таксама начальніка папраўчай калоніі № 3 Віталя Агнісцікава.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі