Гомельскую моладзь навучаць прасоўваць сябе на рынку працы

Пры падтрымцы рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў Гомелі будзе рэалізаваны праект “Моладзь дзейнічае”. Мэта праекту — навучыць маладых людзей прасоўваць сябе на рынку працы і даць ім веды ў сферы прадпрымальніцтва. Яго ўдзельнікамі стануць каля 40 чалавек, гэта выпускнікі школаў і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных установаў, паведамляе БелаПАН. Першая частка праекта ўключае ў сябе тры інтэрактыўных семінары на тэму працаўладкавання, якія завяршацца правядзеннем круглага стала з патэнцыйнымі працадаўцамі. Другая частка пачнецца ў студзені 2011 года. Яна прадугледжвае семінары аб прадпрымальніцкай дзейнасці.

Ад пачатку наступнага года маладыя людзі таксама змогуць прайсці навучанне па тэмах праекта дыстанцыйным метадам на сайце, які цяпер стварае Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі