Гомельскі школьнік здзейсніў тры разбойныя напады за адзін вечар

На 16-гадовага гомельскага школьніка пачалі две крымінальныя справы за разбойны напад, паведамляе БелаПАН. Позна ўвечары  школьнік, які стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і наркалагічным дыспансеры, разам з непрацуючым 28-гадовым сябрам напалі на 46-гадовую жанчыну. Пагражаючы нажом, яны адабралі ў яе залаты ланцужок, залатыя завушніцы і кашалёк.

Праз некалькі гадзін у цэнтры Гомеля яны ж прыставілі нож да горла 21-гадовай студэнткі і забралі яе сумачку, дзе было каля 200 тысяч рублёў, сотавы тэлефон і заліковая кніжка. Злачынцы таксама знялі з вуха дзяўчыны залатую завушніцу.

Апошняй ахвярай хуліганаў за вечар стаў 54-гадовы мужчына. Яны спрабавалі ўдарыць яго бутэлькай віна і нажом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі