Гомельскі актывіст “За свабоду” спрабуе вызваліць дачку з-за кратаў

Гомельскі актывіст руху «За свабоду» Аляксандар Процька звярнуўся з адкрытым лістом да пракурора вобласці Валянціна Шаева. Такі ж ліст ён накіраваў і ў незалежныя сродкі масавай інфармацыі, паведамляе Радыё Свабода. Спадар Процька патрабуе вызваліць са следчага ізалятара ягоную дачку, якую ў жніўні супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй затрымалі з яшчэ дзвюма дзяўчатамі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Яна ехала ва Ўкраіну, каб адтуль ляцець у Турцыю да сваёй малодшай сястры. Пасля гэтага на кватэры ў Аляксандра Процькі сярод ночы быў ператрус. Тады ж па тэлебачанні паказалі сюжэт, у якім дачку грамадскага актывіста абвінавацілі ў занятку прастытуцыяй і вярбоўцы дзяўчат за мяжу.

Аляксандр Процька перакананы, што такім чынам міліцыянты спрабуюць стварыць гучную справу, каб паказаць, як яны адпрацоўваюць еўрапейскія гранты на барацьбу з вярбоўкай дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі