Гомельская абласная кааліцыя АДС засталася без аднаго з суб'ектаў

Арганізацыя "Гомельскі дэмакратычны форум" 3 сакавіка афіцыйна выйшла са складу Гомельскай абласной кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Як адзначае сайт odsgomel.org, гэта "першы выпадак фактычнага выхаду з АДС на рэгіянальным узроўні". Кіраўніца "Гомельскага дэмакратычнага форума" Дар'я Суворава тлумачыць выхад з кааліцыі АДС тым, што там "не знаходзіцца месца грамадскім актывістам". НДА маглі б супрацоўнічаць з уладамі, а АДС размаўляе з чыноўнікамі "выключна ў выглядзе ўльтыматумаў", кажа яна.

Адзначым, што Суворава ачоліла арганізацыю літаральна некалькі дзён таму, змяніўшы на гэтай пасадзе яе заснавальніка Пятра Кузняцова, які з'яўляецца каардынатарам руху "За Свабоду" па Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі