"Гомель" і БАТЭ не дамовіліся пра трансферны кошт Рэнана Брэсана

Перамовы футбольнага клуба "Гомель" з барысаўскім БАТЭ пра пераход бразільца Рэнана Брэсана не дасягнулі поспеху. Бакі не здолелі дамовіцца пра трансферны кошт футбаліста, паведамляе прэс-служба гомельскай каманды. У той жа час заяўляецца, што "ФК "Гомель" гатовы вярнуцца да перамоваў з ФК "БАТЭ", але на больш выгадных умовах для гомельскага клуба". Таксама разглядаюцца і іншыя варыянты працягу кар'еры Брэсана.



Нагадаем, паўабаронца "Гомеля" Рэнан Брэсан быў прызнаны лепшым "распасоўшчыкам" сярод легіянераў у беларускім чэмпіянаце. Летась нават узнікла ідэя зайграць Брэсана за беларускую зборную, паведамляе сайт football.by.

Дарэчы, "Гомель" неўзабаве развітаецца з яшчэ адным бразільцам — Каліджуры Майконам, лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі (на яго рахунку 15 мячоў). На Майкона прэтэндуюць і беларускія, і замежныя клубы.

Глядзі па тэме: Азербайджанскі клуб хоча набыць лепшага бамбардзіра чэмпіянату Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі