Глусчанін Ігар Кірын накіраваў скаргу ў ЦВК

Жыхар Глуска, сябра БХК Ігар Кірын скардзіцца ў Цэнтральную камісію на тое, што старшыня раённага выбаркама Аляксандр Бельскі адмаўляецца рэгістраваць яго назіральнікам пры гэтай камісіі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Кірын перадаў у раённы выбаркам заяву 12 выбаршчыкаў аб вылучэнні яго ў якасці назіральніка. Бельскі паведаміў Кірыну, што прозвішчы і дадзеныя двух выбаршчыкаў напісаныя адным почыркам і таму яму трэба правесці праверку па гэтым факце.

У скарзе на імя Лідзіі Ярмошынай глусчанін спасылаецца на пастанову ЦВК, у якой eказана, што для вылучэння назіральніка дастаткова дзесяці подпісаў выбаршчыкаў. Кірын адзначае, што 10-ці з тых што засталіся, дастаткова, каб зарэгістраваць яго ў якасці назіральніка. Пры гэтым ён сцвярджае, што два "спрэчныя" подпісы на самой справе сапраўдныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі