Глабальная спадарожнікавая сістэма возьме пад кантроль мінскі транспарт

У 2009 годзе працай гарадскога транспарту беларускай сталіцы пачне кіраваць глабальная спадарожнікавая сістэма.  Спачатку будзе праведзенае тэставанне новай аўтаматызаванай сістэмы дыспетчарскага кіравання з ужываннем навігацыйнай сістэмы GPS і GPRS. Паводле словаў гендырэктара прадпрыемства "Мінсктранс" Лявонція Папянка, 50 аўтобусаў і 15 тралейбусаў абсталююць спецыяльнымі прыстасаваннямі, якія знаходзяцца на сувязі з арбітальнымі спадарожнікамі сістэмы глабальнага пазіцыянавання і з абсталяваннем, размешчаным у цэнтральнай дыспетчарскай службе.

Завяршыць рэалізацыю праекта, які каштуе больш за 5 мільёнаў долараў, плануецца ў 2011 годзе. Чакаецца, што з яго дапамогай удасца ліквідаваць збоі ў графіках руху гарадскога транспарту, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі