Гітару Джона Ленана прадалі за 2,4 мільёна долараў

Гітару Джона Ленана прадалі за 2,4 мільёна долараў

Акустычную гітару Cibson, якая належала Джону Ленану, прадалі на аўкцыёне ў Каліфорніі да 2,4 мільёна долараў. Ленан набыў гэты інструмент у 1962 годзе і карыстаўся ім каля года. Мяркуецца, што ён ствараў і запісваў на ім такія песні, як Love Me Do і I Want to Hold Your Hand.

Затым Ленан памяняўся гітарамі з Джорджам Харысанам, а падчас каляднага канцэрта 1963 года інструмент скралі. У канцы 1960-х гатару за 275 долараў набыў амерыканец Джон Мака, які нічога не ведаў пра гісторыю інструмента. Толькі ў 2014 годзе, убачыўшы фотаздымак у старым часопісе, Мака западозрыў, што гітара мае гістарычную каштоўнасць, піша meduza.io

Фота: Твітэр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі