Гісторыкі назвалі імя сапраўднага першаадкрывальніка Мачу-Пікчу

Гісторыкі з Перу, Францыі, ЗША і Вялікабрытаніі знайшлі пераканаўчыя сведчанні таго, што першым адкрыў закінуты горад інкаў Мачу-Пікчу не амерыканскі археолаг Хайрэм Бінгем, а нямецкі авантурыст Аўгуста Бэрнс. Гандляр і золаташукальнік дасягнуў Мачу-Пікчу на 44 гады раней за археолага: у 1867 годзе, піша аглядальнік France Presse. Імя сапраўднага першаадкрывальніка Мачу-Пікчу атрымалася ўстанавіць дзякуючы старой нямецкай мапе, знойдзенай у сховішчах Нацыянальнай бібліятэкі ў Ліме. Затым знайшлася канцэсійная дамова, дакументы аб працы залатой рудні ў наваколлях Мачу-Пікчу і іншыя паперы. Аўгуста Бэрнс, відаць, шукаў і знайшоў золата ў развалінах крэпасці. Ён вывозіў яго пад прыкрыццём дакументаў рудні і прадаваў за мяжу. Гісторыкі спрабуюць даведацца, што менавіта, у якіх колькасцях і куды вывозіў Бэрнс.

Адзін з даследчыкаў, французскі археолаг Ален Жада сказаў, што Хайрэм Бінгем, які ўзначальваў экспедыцыю Ельскага ўніверсітэта ў Перу, падазраваў, што ён не быў першым белым даследчыкам, які дасягнуў закінутай крэпасці.

Фота: www.e1.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі