Германія адназначна падтрымала ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі

Германія адназначна падтрымала ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі

Урад Германіі выказаў падтрымку удзельнікам пратэстаў у Беларусі. Па словах афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Штэфэна Зайбэрта, якія перадае DW, Берлін "адназначна прымае бок людзей у Беларусі, якія імкнуцца да свабоды, дэмакратыі і палітычных зменаў".

Ён адзначыў мужнасць тысяч людзей, якія "і праз тры тыдні пасля выбараў прэзідэнта не даюць запалохаць сябе бесперапыннымі рэпрэсіямі" з боку беларускіх уладаў. 

Зайбэрт падкрэсліў, што Аляксандру Лукашэнку пара "прызнаць сапраўднае становішча рэчаў". Беларусі, на яго думу, патрэбны адкрыты дыялог з удзелам кіраўніцтва краіны, сіл апазіцыі і ўсяго беларускага грамадства. Пасярэднікам можа выступіць АБСЕ.

Дарэчы, 31 жніўня ў МЗС Германіі быў выкліканы беларускі амбасадар у Берліне. Нямецкі бок выказаў пратэст супраць жорсткіх дзеянняў сілавікоў супраць журналістаў, у тым ліку нямецкіх. 

Намеснік прэс-сакратара МЗС ФРГ Крыстафер Бургер заявіў, што 21 і 22 жніўня ў Беларусі шэраг прадстаўнікоў СМІ былі затрыманыя без якой-небудзь прававой падставы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі