Вы тут

Генпракуратура заявіла пра больш за 3 тысячы спраў, звязаных з пратэстамі

У беларускім суддзе суддзя дапытвае сведку-міліцыянера ў балаклаве / @viasna96

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі было зафіксавана "больш за 3 тысячы злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту". Пра гэта заявіў намеснік генпракурора Генадзь Дыско. Паводле яго слоў, з іх — больш за 750 фактаў апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці, каля 600 абраз прадстаўнікоў улады, больш за тры сотні выпадкаў гвалту ці пагрозы гвалту ў дачыненні міліцыянераў.

Тым часам праваабаронцы заяўляюць пра малітычную матываванасць крымінальных спраў, распачатых у дачыненні ўдзельнікаў пратэстаў. У нашай краіне 354 чалавекі прызнаныя палітвязнямі і іх колькасць амаль штодня расце.

"На гэтым фоне актывізавалася кіберзлачыннасць", — заявіў намеснік генпракурора. Па яго даных, летась такіх злачынстваў было каля 25 тысяч — у 2,5 разы больш, чым у 2019-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.