“Газпрам” пагражае Беларусі судом у выпадку няплаты газу

Намеснік старшыні праўлення "Газпрама" Аляксандр Ананенкаў і генеральны дырэктар "Белтрансгазу" Уладзімір Маёраў падчас працоўнай сустрэчы ў Маскве абмеркавалі ход выканання кантракту на пастаўку і транзіт газу ў 2007-2011 гадах.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе "Газпрама", адмысловая ўвага была нададзена неабходнасці поўнай аплаты бягучых паставак расійскага газу ў Беларусь у дакладнай адпаведнасці з умовамі кантракту.

Падчас сустрэч Ананенкаў адзначыў, што "у выпадку наступнага невыканання беларускім бокам абавязкаў па поўнай аплаце расійскага газу, "Газпром" пакідае за сабой права звярнуцца ў суд", адзначаецца ў паведамленні.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі