"Газпрам": Беларусь няўдала спрабавала стварыць штучны афсайд

"Цяпер ідзе чэмпіянат свету па футболе, таму мы ўжываем футбольную тэрміналогію. Беларускі бок няўдала спрабаваў стварыць штучны афсайд. Гэта значыць, што ім можна будзе забіць гол", — заявіў кіраўнік "Газпраму" Аляксей Мілер у інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу "Вести". Агенцтва Regnum нагадвае, што Беларусь запазычылася расійскай кампаніі каля 200 млн долараў за пастаўлены газ. Учорашнія перамовы скончыліся безвынікова. Мілер заявіў пра магчымае скарачэнене паставак газу ў Беларусь — аж на 85%. Аднак у міністэрстве энэргетыкі Беларусі перакананыя, што паводле кантракту, "Газпрам" можа скараціць пастаўкі толькі на 15%.

У панядзелак у Маскве мусяць зноў пачацца перамовы. Беларускую дэлегацыю ачоліў намеснік міністра эканомікі Андрэй Філонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі