Галоўны трэнер ФК "Гомель" пакараны штрафам за пагрозы арбітру па тэлефоне

Штрафам пакараны галоўны трэнер футбольнага клуба "Гомель" Анатоль Юрэвіч за пагрозы па тэлефоне ў адрас арбітра. Здарэнне адбылося 29 сакавіка пасля кубкавай сустрэчы МТЗ-РІПА - "Гомель".  Юрэвіч быў незадаволены судзействам і не змог стрымаць свае эмоцыі. Арбітр Ігар Крук падаў адпаведную заяву ў Беларускую федэрацыю футбола.

І хоць пазней трэнер і суддзя паразумеліся, дысцыплінарны камітэт федэрацыі вырашыў факт пагрозы афіцыйнай асобе не пакідаць без увагі. Юрэвіч аштрафаваны на 700 тысяч рублёў, інфармуе "Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі