Гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 2009 г. адзначаць адкрыццём "Мінск-Арэны"

Прэзідэнт Беларусі даручыў завяршыць будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартовага комплексу "Мінск-Арэна" да 7 лістапада 2009 года. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка даў сёння падчас азнаямлення з ходам будаўнічых работ на аб'екце. "Арыенціровачна чыставую работу будзем глядзець да Дня незалежнасці ў наступным годзе. А да 7 лістапада ўсё павінна быць ужо цалкам гатова да функцыянавання", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сёння прадстаўнікі кіраўніцтва Беларусі ў складзе двух брыгад на чале з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Генадзем Невыгласам прынялі ўдзел у работах па ўзвядзенні комплексу "Мінск-Арэна" падчас рэспубліканскага суботніка. Брыгады выканалі працы па ўсталяванні бетонавай арматурнай асновы лядовага поля, канькабежнага стадыёна, уклаўшы 100 куб.м бетону. Акрамя дзяржаўных службоўцаў на гэтай будоўлі сёння працавалі беларускія спартоўцы і трэнеры.

Указ аб будаўніцтве ў сталіцы Беларусі шматпрофільнага культурна-спартовага комплексу "Мінск-Арэна" быў падпісаны ў канцы 2005 года. Спартовы комплекс павінен стаць самым маштабным і знакавым у Беларусі. У склад комплексу ўваходзяць тры буйных будынка: шматфункцыянальная спартова-відовішчная арэна на 15 тыс. гледачоў, канькабежны стадыён і велатрэк, а таксама шматузроўневы паркінг і наземныя стаянкі агульнай ёмістасцю звыш 2 тыс. машына-месцаў.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі