Футбалісты "Крумкачоў" прайгралі "Шахцёру" — 0:1

Футбалісты "Крумкачоў" прайгралі "Шахцёру" — 0:1

18 верасня мінскі футбольны клуб "Крумкачы" прымаў на сваім полі гасцей з салігорскага "Шахцёра". Гульня адбылася ў рамках 22-га тура чэмпіянату краіны па футболе.  

Гульня скончылася перамогай "Шахцёра" з лікам 1:0.

Для "Крумкачоў" гэта ўжо шосты матч з бязвыйгрышнай серыі: каманда мае дзве нічые і чатыры паразы. У выніку клуб апусціўся ў турнірнай табліцы на 10-е месца.

Пасля 22-га тура табліца чэмпіянату выглядае так: БАТЭ — 54 ачкі, "Шахцёр" — 39, "Дынама" Мн, "Мінск" — па 35, "Іслач", "Гарадзея" — па 33, "Тарпеда-БелАЗ" — 32, "Дынама" Бр — 31, "Віцебск" — 30, "Крумкачы" — 29, "Славія" — 27, "Нёман", "Граніт", "Слуцк" — па 21, "Белшына" — 18, "Нафтан" — 16.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі