Franz Ferdinand пішуць новыя песні на чалавечых касцях

Брытанскі гурт Franz Ferdinand падчас запісу новай песні «Katharine Kiss Me» выкарыстоўваў чалавечыя косці. Па звестках газеты Sun, музыканты, якія зараз рыхтуюць трэці альбом, лічаць, што незвычайны ксілафон дадае іх песням афрыканскага каларыту.

«Ён мае цудоўны гук, - сказаў гітарыст Нік Макарці. – Мне вельмі падабаецца. Мне асабіста нагадвае танец мерцвяка».

Гурт Franz Ferdinand узнік у Глазга ў 2001 годзе. У іх дыскаграфіі пакуль толькі два альбомы: «Franz Ferdinand» (2004) і «You Could Have It So Much Better» (2005), за якія каманда атрымала Mercury Prize, Q Award, два BRIT Awards і чатыры NME Awards.

Фота: www.daymusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі