Franz Ferdinand напішуць мюзікл пра вельмі важную персону

Вакаліст шатландскага гурта Franz Ferdinand Алекс Капранас збіраецца напісаць мюзікл, пра гэта ён распавёў у эфіры адной з аўстралійскіх радыёстанцый.  Па словах Капранаса, ідэя пра мюзікл нарадзілася ў яго ўжо даўно, а зоймецца ён ёй у хуткім часе.

Пастаноўка будзе прысвечана адной з сучасных знакамітасцей. Алекс Капранас ужо абраў героя для свайго мюзіклу, але адмовіўся яго назваць. Ён толькі заўважыў, што герой аказаў прыкметны ўплыў на свет апошніх 10 гадоў, але не з'яўляецца музыкам. Дакладныя тэрміны з'яўлення мюзіклу не называюцца.

Franz Ferdinand таксама аб'явілі, што ўжо прыступілі да напісання песень для свайго чацвёртага альбома, які, па меркаванні ўдзельнікаў калектыва, будзе істотна адрознівацца ад папярэдніх. Апошняй працай гурта стаў дыск "Tonight: Franz Ferdinand", які выйшаў у студзені 2009 году.

Паводле Lenta.ru
Фота: board.muse.mu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі