Філіп Чмыр напісаў яшчэ адну скаргу на “ЦЭХ”

Філіп Чмыр напісаў яшчэ адну скаргу на “ЦЭХ”

Музыка Drum Ecstasy Філіп Чмыр напісаў яшчэ адну скаргу на “ЦЭХ” — гэтым разам ён абвінаваціў установу ў арганізацыі цкавання. Пасля першай скаргі на адсутнасць подпісаў на рускай мове пад здымкамі з выставы World Press Photo 2017, якая праходзіць у “ЦЭХу”, дырэктарка ўстановы Юлія Дарашкевіч выклала фотаздымак скаргі Чмыра на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На фота быў бачны сам запіс, а таксама імя і прозвішча музыкі, вядомага сваёй нелюбоўю да беларускай мовы. Яго адрас і іншыя дадзеныя былі прыбраныя. Дарашкевіч патлумачыла, што кніга скаргаў і прапановаў адкрытая для публічнага прагляду, таму няма заканадаўчай забароны на публікацыб запісаў з яе.

Чмыр запатрабаваў ад Дарашкевіч прыбраць запіс у Фэйсбуку, але яна гэтага не зрабіла. Тады ён зноў прыйшоў у “ЦЭХ” і напісаў у кнізе скаргаў, што патрабуе ад кіраўніцтва ўстановы афіцыйных прабачэнняў.

“05.05.2017 мной была пакінута прапанова ў кнізе заўваг. 05.05.2017 яна была апублікаваная ў сацсетцы фэйсбук на старонцы супрацоўніка ЦЭХу Юліі Дарашкевіч без узгаднення са мной, з указаннем майго прозвішча і ўказаннем акаўнта. Такім чынам супрацоўнік арганізаваў цкаванне праз запіс наведніка выставы з прыцягненнем СМІ. Таксама апублікавала асабістае паведамленне з просьбай выдаліць камент (скрыншоты захаваныя), што таксама з'яўляецца парушэннем без маёй згоды. Прашу правесці расследаванне па факце трапляння ў сетку афіцыйнага дакумента, а таксама непрафесійнай працы са спажыўцом. Пакараць вінаватых. І патрабую афіцыйных выбачэнняў”, — напісаў музыка.

Філіп Чмыр напісаў яшчэ адну скаргу на “ЦЭХ”

Тэкст арыгінальнага запісу на рускай мове, за якую змагаецца Чмыр, зроблены з грубымі арфаграфічнымі памылкамі.

Юлія Дарашкевіч у свая чаргу заявіла, што не будзе прыбіраць запіс у Фэйсбуку і выбачацца, хоць неабходнасць займацца афіцыйнымі тлумачэннямі для кантрольных органаў адбярэ шмат часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі