Фестываль Vulica Brasil у Мінску завяршыцца карнавалам

Фестываль Vulica Brasil у Мінску завяршыцца карнавалам

Фестываль урбан-арту Vulica Brasil у Мінску завяршыцца карнавалам. Гэтае свята будзе доўжыцца 24 гадзіны і стартуе 2 верасня ў 12.00. Як паведамляе БЕЛТА, карнавал пройдзе на вуліцы Кастрычніцкай, якая зноў стане пешаходнай. Тут будзе працаваць экамаркет, мастацкі кірмаш рамёстваў, пройдуць творчыя заняткі для дзяцей, а таксама дакрыецца пляцоўка для скейбардыстаў і раварыстаў. Таксама ў праграме — інтэрпрэтацыя графіці ў сучасным танцы, парад бубначоў ды іншыя шоў.

Праграма беларуска-бразільскага фестывалю урбан-арту Vulica Brasil, які праходзіць у Мінску з 17 жніўня па 3 верасня, уключае творчыя сустрэчы з мастакамі, архітэктарамі і ўрбаністамі, воркшопы, кінапаказы ды іншыя імпрэзы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі