Федэрацыя футбола адправіла ў адстаўку кіраўніцтва судзейскага камітэта

Аб гэтым стала вядома на пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола, падчас якога са справаздачным дакладам выступіў кіраўнік судзейскага камітэта Алег Чыкун.
У сувязі з інцыдэнтам, які здарыўся з Сяргеем Шмолікам, Чыкун падаў у адстаўку. Выканкам задаволіў яго хадайніцтва, плюс валявым рашэннем вызваліў ад абавязкаў яго намесніка Юрыя Дупанава.

Выконваць абавязкі кіраўніка судзейскага камітэта будзе Міхаіл Архіпаў, пакуль федэрацыя не вызначыцца са сталай кандыдатурай, якую падбяруць на працягу месяца, паведамляе "Прэсбол".

Нагадаем, 5 ліпеня падчас матчу 13-га тура чэмпіянату Беларусі "Віцебск" - "Нафтан" галоўны суддзя матчу Сяргей Шмолік паводзіў сябе неадэкватна. Пасля гульні эксперты канстатавалі, што ў крыві арбітра было 2,6 праміле алкаголю. У выніку, суддзю дыскваліфікавалі пажыццёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі