Facebook закрывае беларускую мабільную праграму MSQRD

businessinsider.com
businessinsider.com

Кампанія Facebook абвясціла, што канчаткова закрывае мабільную праграму MSQRD, распрацаваную беларусамі Яўгенам Няўгеням, Сяргеем Ганчаром і Яўгенам Зацяпякіным, паведамляе Business Insider. Яна з'явілася ў 2015 годзе, Facebook купіў яе ў 2016 годзе. І хоць кампанія Марка Цукерберга абяцала абнаўляць і падтрымліваць MSQRD, па факце праграма ўжо тры гады існавала без абнаўленняў.

Яе можна было загружаць і ўсталёўваць, а цяпер яе прыбяруць і з Google Play і AppStore.

У 2015 годзе менавіта з MSQRD пачалося выкарыстанне дапоўненай рэальнасці ў выглядзе масак на фота і відэа ў сацыяльных сетках. На момант пакупкі Цукербергам у яго было больш за 35 мільёнаў запамповак.

Facebook патлумачыў закрыццё праграмы тым, што напрацоўкі MSQRD ужо ўкаранёны ў сэрвісы кампаніі — непасрэдна ў сацсетку Facebook, Instagram, Messenger і Portal.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі