Еўракамісія дазволіла генетычна-мадыфікаваную бульбу

2 сакавіка Еўракамісія дазволіла вырошчваць генетычна-мадыфікаваную бульбу ў Еўрасаюзе, паведамляе EurActiv. Гэта першы дазвол ГМ-прадукту ў ЕС за апошнія 12 год.

Гатунак Амфлора пачне сёлета вырошчваць нямецкая хімічная кампанія BASF у Чэхіі, Швецыі і Нямеччыне. Рашэнне было прынятае на падставе шэрагу станоўчых ацэнак ГМ-прадуктаў на здароўе людзей, зробленых Еўрапейскім інстытутам па пытаннях бяспекі ежы.

Да лета ЕС плануе абвясціць прапановы, якія, калі іх прымуць, дазволяць урадам вырашаць, ці вырошчваць ГМ-збожжавыя культуры на сваёй тэрыторыі.

Палітычная група зялёных у Еўрапарламенце рашэнне Еўракамісіі крытыкуе, сцвярджаючы, што 70% еўрапейскіх спажыўцоў выступаюць супраць ГМ-прадуктаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі