Эстонская паліцыя злавіла “гоншчыка” з Беларусі

Супрацоўнікі эстонскай паліцыі спынілі Bentley з беларускімі нумарамі, які разагнаўся на загараднай трасе да 241 км/г. Раніцай 31 кастрычніка ў цэнтр кіравання Пых’яскай прэфектуры паступіла паведамленне аб тым, што па шашы Талін — Пярну — Ікла з вялікай хуткасцю рухаецца чорны Bentley, паведамляе ru.delfi.lt Bentley спынілі ў раёне 22-га кіламетру шашы Талін — Пярну — Ікла ў Аэсмяэ. Кіроўца, 42-гадовы мужчына, прызнаў сваю віну і патлумачыў, што спяшаўся на важную сустрэчу ў іншую краіну.

Эстонскі закон аб дарожным руху прадугледжвае за перавышэнне дазволенай хуткасці больш, чым на 40 км/г, грашовы штраф у памеры да 12 тысяч крон, арышт або пазбаўленне права на кіраванне тэрмінам да аднаго года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі