Эркюль Пуаро знайшоў “карані” ў Беларусі

Англійскі акцёр Дэвід Сушэ, які праславіўся роляй дэтэктыва Эркюля Пуаро, дзякуючы тэлешоў ВBC даведаўся, што яго сям'я паходзіць беларуска-латвійскага памежжа. “Карані” звязваюць Сушэ з латвійскім горадам Даўгаўпілсам і беларускім Гродна. У тэлешоў "Who Do You Think You Are?" ("Як ты думаеш, хто ты?") вядомыя людзі пры дапамозе адмыслоўцаў складаюць сваё родавае дрэва. Дэвід Сушэ, які правёў нямала віртуозных расследаванняў у ролі Эркюля Пуаро — аднаго з самых славутых персанажаў Агаты Крысці — даведаўся пра сувязі сваёй сям'і з Латвіяй і Беларуссю, паведамляе агенцтва BNS.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі