Эколагі заклікалі ўлады да дыялогу ў справе будаўніцтва АЭС

15 лютага ў Мінску адбылося першае адкрытае паседжанне Міжнароднай грамадскай экалагічнай экспертызы праекту беларускай АЭС. Арганізатарам сустрэчы выступіла арганізацыя “Экадом”. Удзел узялі вядомыя беларускія і расійскія навукоўцы ды эксперты ў экалагічнай, прававой і іншых сферах.
Чыноўнікі з Міністэрства аховы прыроды, запрошаныя загадзя, ад удзелу ў паседжанні ГЭЭ адмовіліся, спаслаўшыся на занятасць. Аднак старшыня “Экадому” Ірына Сухій выказала спадзяванне, што прадстаўнікі ўладаў усё-ткі прыслухаюцца да меркавання грамадскасці і навуковай супольнасці.

Ірына Сухій: “Мы лічым, што мы здолеем аргументавана і адэкватна давесці і праілюстраваць усе прабелы і небяспекі гэтага праекту. І што нашы аргументы будуць узятыя пад увагу. Мы хочам, каб узнік нармальны дыялог. Мы хочам дамагчыся публічнасці – як з нашага боку, гэтак і з супрацьлеглага. І спадзяемся, што гэта прывядзе да нейкіх сур’ёзных зменаў у гэтым рашэнні”.

Больш падрабязна пра паседжанне – неўзабаве на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі