Дзяржава возьме пад кантроль Мінскі гадзіннікавы завод

Уласнасцю дзяржавы стане Мінскі гадзіннікавы завод. Такую заяву зрабіў старшыня Гаспадарчага суда сталіцы Ігар Ждановіч.
"Мінскі гадзіннікавы завод стане дзяржаўным прадпрыемствам ці прадпрыемствам, у якім будзе пераважаць дзяржаўная доля", - сказаў ён. Старшыня Гаспадарчага суда Мінску нагадаў, што нядаўна быў падпісаны ўказ аб рэканструкцыі запазычанасці завода. Яе сума будзе зменшаная, а працэдура банкруцтва прадпрыемства можа быць спыненая.

БЕЛТА паведамляе, што цяпер разглядаецца пытанне аб выпуску дадатковых акцый завода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі