Дзяржаўныя архівісты знайшлі толькі “прасавецкія” вершы Купалы і Коласа

На сайце Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі з’явілася старонка, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння літаратурных класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Разам з біяграфіяй творцаў сабраныя арыгіналы і нават аўтографы іх вершаў, а таксама аўдыёзапісы іх галасоў.

На жаль, працаўнікі архіву чамусьці знайшлі толькі тыя запісы паэтаў, калі яны дэкламуюць вершы “пра светлую” будучыню.

Напрыклад, Купала чытае фрагменты вершаў “Песня будаўніцтву” і “Трэба нам песень”, а Колас — урывак з вершу “Савецкія дні”. Іншых аўдыёматэрыялаў архівісты не знайшлі... Сярод друкаваных арыгіналаў твораў таксама пануюць “прасавецкія” вершы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі