Дзмітрый Бага развітаўся з БАТЭ

Дзмітрый Бага развітаўся з БАТЭ

Дзмітрый Бага развітаўся з БАТЭ. Кантракт з 25-гадовым паўабаронцам закончыўся, а новы заключаны не быў. Прэс-служба футбольнага клуба адзначае, што Бага — выхаванец БАТЭ, выступаў толькі за гэтую каманду. У 182 матчах забіў 23 мяча. У апошнія гады ў футбаліста мала што атрымлівалася, ён згубіў месца ў асноўным складзе каманды.

У нядаўнім інтэрв'ю "Прессболу" старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі адзначыў, што Дзмітрыю Багу "трэба паспрабаваць праявіць сябе ў іншым клубе". І калі ў яго там усё атрымаецца і ён вернецца на ранейшы ўзровень гульні, "тады можна будзе падумаць пра вяртанне ў БАТЭ". "Калі, вядома, Бага сам гэтага захоча", — дадаў Капскі.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі