Дзмітрый Бабіцкі падаў у ЦВК заяву аб непрызнанні вынікаў выбараў

Былы кандыдат у дэпутаты Барысаўскага райсавету Дзмітрый Бабіцкі падаў заяву ў ЦВК аб непрызнанні вынікаў галасавання на сваёй акрузе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік перадвыбарчай кампаніі кандыдата Сяргей Салаш.
Салаш: "Прычынамі для непрызнання выбараў мы між іншым лічым велічэзную розніцу паміж вынікамі датэрміновага галасавання і галасавання ў дзень выбараў. Гэта дазваляе сумнявацца ў сумленнасці асобаў, якія мелі доступ да скрыняў датэрміновага галасавання. Афіцыйны паказчык яўкі на адзін з выбарчых участкаў на 80 чалавек перавышае дадзеныя назіральніка ад АГП. Члены участковых камісій, старшыня і сакратар Барысаўскай раённай выбарчай камісіі дэманстравалі прадузятае стаўленне да Бабіцкага".

У сваёй заяве Дзмітрый Бабіцкі патрабуе правядзення перавыбараў у Барысаўскі раённы Савет дэпутатаў па Барысаўскай раённай выбарчай акрузе №15, а таксама правядзення комплекснага расследавання дзейнасці выбарчых камісій.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі