Джордж Буш выказаў спадзяванне, што Сербія ўступіць у NATO

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш выказаў спадзяванне, што Сербія ўступіць у паўночнаатлантычны альянс.
З такой заявай прэзідэнт ЗША выступіў у Заграбе, куды прыбыў з візітам пасля саміту NATO, на якім было абвешчана аб прыняцці Харватыі ў альянс.

"Мы вітаем грамадзянаў Чарнагорыі і Македоніі, каб развіць гэты дыялог (аб уступленні ў NATO) і мы спадзяемся, што вольная і квітнеючая Сербія таксама будзе займаць сваё месца ў паўночнаатлантычным альянсе побач са сваімі суседзямі", — сказаў Буш.

На саміце краіны-чальцы NATO прынялі рашэнне аб пераходзе Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі і Сербіі да стадыі "інтэнсіўнага дыялогу" аб уступленні ў альянс. Пры гэтым, у адрозненне ад сваіх суседзяў, Сербія не звярталася з просьбай аб гэтым.

"РИА Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі