Джэймс Бонд заступіўся за Эмі Уайнхаўс

Жарсці вакол кандыдатуры аўтара загалоўнай песні да новай серыі бандыяны «Quantum Of Solace» не сціхаюць. Нядаўна за Эмі Уайнхаўс, якую адхілілі ад запісу трэка прадзюсер Марк Ронсан, заступіўся Дэніэл Крэйг, новы выканаўца ролі Джэймса Бонда. Акцёр лічыць, што ў брытанскай спявачкі «хвалюючы голас», таму песня ў яе выкананні, без сумненняў стане ўпрыгожваннем фільма.

«Джэймс Бонд» прызнаецца, што ён «вялікі прыхільнік Уайнхаўс. І будзе выдатна, калі яна напіша песню да «Quantum Of Solace». Акцёр перакананы, што менавіта яна зробіць гэта лепш, чым хто-небудзь іншы».

Ці прыслухаюцца стваральнікі фільма да голасу галоўнага героя, пакажа час. А пакуль Эмі Уайнхаус і без гэтага загружаная справамі.

Да прыкладу, зараз спявачка рыхтуецца дэбютаваць на подыуме. Поп-зорка, якая валодае мініяцюрнымі прапорцыямі атрымала запрашэнне ад брытанскага дызайнера Джуліяна Макдональда выступіць на паказе яго новай вяснова-летняй калекцыі на лонданскім тыдні моды.

Таксама лейбл Universal на днях выпусціў перавыданне дэбютнага альбома Уайнхаўс - «Frank» (2003). Гэты рэліз утрымлівае бонус у выглядзе зборніка рарытэтных трэкаў, рэміксаў, бі-сайдаў і канцэртных версій песень.

Але найбольшай радасцю для 23-гадовай выканаўцы стала нядаўняе рашэнне суду, які зняў з яе ўсе абвінавачанні ва ўжыванні наркотыкаў.

Нагадаю, што падставай для судовай справы стаў інцыдэнт, які адбыўся ў канцы мінулага года і зняты схаванай камерай. На відэа была знятая Эмі, «якая паліць» касячок. Але пасля разгляду ўсіх акалічнасцяў суд палічыў лагічным закрыць справу за недахопам доказаў.

Фота: www.brightcove.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі