Дзе глядзець першы паўфінал "Еўрабачання"

Baby Lasagna (Хорватия) на Евровидении 2024

Baby Lasagna (Харватыя) на рэпетыцыі першага паўфіналу "Еўрабачання-2024" / EBU

Першы паўфінал "Еўрабачання-2024" пройдзе ў шведскім горадзе Мальмё 7 траўня. Ужо некалькі гадоў Беларусь у конкурсе не ўдзельнічае і не транслюе шоу.

Але паглядзець "Еўрабачанне" можна, дзе б вы ні знаходзіліся. Арганізатары вядуць анлайн-трансляцыю і паўфіналаў, і фіналу. Так што жывы эфір даступны для ўсіх (плэер глядзіце ніжэй).

Прамы эфір першага паўфіналу "Еўрабачання-2024"

Удзельнікі першага паўфіналу "Еўрабачання" выйдуць на сцэну ў такім парадку:

  1. Кіпр;
  2. Польшча;
  3. Сербія;
  4. Літва;
  5. Харватыя;
  6. Ірландыя;
  7. Славенія;
  8. Ісландыя;
  9. Фінляндыя;
  10. Партугалія;
  11. Люксембург;
  12. Аўстралія;
  13. Азербайджан;
  14. Малдова.

Хто выйдзе ў фінал "Еўрабачання", вызначаць вынікі галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Другі паўфінал адбудзецца 9 траўня, а вялікі фінал — 11 траўня. Анлайн-трансляцыі канцэртаў таксама будуць даступныя, мы асобна дадзім на іх спасылкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі