Dymna Lotva: як гучыць “Зямля пад чорнымі крыламі” — эфір

Dymna Lotva / Еўрарадыё

Dymna Lotva / Еўрарадыё

Вымушаная эміграцыя не змусіла ўдзельнікаў гурта Dymna Lotva кінуць займацца музыкай. Магчыма (але больш імаверна, што не магчыма, а дакладна), менавіта падзеі апошніх трох гадоў натхнілі музыкаў і леглі ў аснову новага альбома пад назвай “Зямля пад чорнымі крыламі. Кроў”. Больш за тое, з новай праграмай Dymna Lotva паспела зладзіць шэраг канцэртаў у межах невялікага еўратуру.

Ці складана было пасля вымушанай эміграцыі пачаць нанова і вярнуцца да творчасці і што для гэтага найперш спатрэбілася? Што з сябе канцэптуальна ўяўляе новы альбом? Як замежная публіка рэагуе на беларускіх музыкаў і што трэба, каб знайсці сваё месца пад сонцам заходняга шоу-бізнесу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva Яўген Чаркасаў і Кацярына Манкевіч.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі