Дэпутат Кулакоўскі прапануе рэкламаваць энергазахаванне ў Інтэрнэце

“У сродках масавай інфармацыі павінна быць больш асобных рубрык, прысвечаных ашчаднасці, абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў сферы энергабяспекі”. Пра гэта на паседжанні, прысвечаным дырэктыве №3, заявіў старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Юрый Кулакоўскі. Спадар Кулакоўскі вядомы як заўзяты прыхільнік кантролю над беларускім Інтэрнэтам. Аднак новы закон аб СМІ нават не значыцца ў плане праектнай дзейнасці на 2007 год, і таму дэпутат ніяк не можа супакоіцца.

Ніхто не перашкаджае дэпутатам у тэрміновым парадку вылучыць грошы на прапаганду ашчаднасці ў Інтэрнэце, прыняўшы адпаведныя папраўкі ў бюджэт у тэрміновым парадку, як гэта адбылося з законам аб адмене палёгак, – лічаць аглядальнікі “Агенцтва фінансавых навінаў”. Аднак наўрад ці спадар Кулакоўскі кажа пра размяшчэнне ў Інтэрнэце інфармацыі “на правах рэкламы”.

Беларускія Інтэрнэт-рэсурсы наўрад ці будуць прысвячаць рубрыкі і артыкулы энергабяспецы добраахвотна. Бо калі наступным разам спадару Кулакоўскаму падасца, што энэргію можна ашчаджаць, скарачаючы колькасць і даўжыню наведванняў грамадзянамі Інтэрнэту, піць “Баржомі” будзе ўжо позна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі