Дэніс Освальд: Дабірацца на чэмпіянат па веславанні ў Брэст не вельмі зручна

Беларусь разлічвае атрымаць права на правядзенне чэмпіянату свету-2015 па акадэмічным веславанні, паведамляе БЕЛТА. Гэтымі днямі ў Брэсце праходзіць моладзевы чэмпіянат свету. Дарослы ж чэмпіянат мяркуюць правесці праз пяць год у Заслаўі, дзе гэтай восенню пабудуюць новы веславы канал. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі веславання (ФІСА) Дэніс Освальд, які знаходзіцца з візітам у Беларусі, заявіў, што магчымасць прыняць дарослы чэмпіянат будзе залежаць ад таго, наколькі паспяхова Брэст управіцца з правядзеннем цяперашняга моладзевага першынства планеты.
 
Дадатковых патрабаванняў для правядзення дарослага чэмпіянату ў параўнанні з моладзевым няма. Але ж, са словам Дэніса Освальда, перавагу аддадуць той краіне, дзе аэрапорт будзе бліжэй да месца правядзення спаборніцтваў. Ён адзначыў, што дабірацца ў Брэст з Варшавы ці з Мінску на моладзевы чэмпіянат было не вельмі зручна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі