Def Leppard засвойваюць “гульнявыя” сінглы

Брытанскія рокеры Def Leppard і іх амерыканскія калегі Motley Crue засвойваюць новы від рэлізаў сінглаў. Свежыя трэкі гэтых каманд будуць прэзентаваныя публіцы ў рамках саўндтрэкаў да камп’ютарных гульняў, а таксама прадстаўленыя на старонках вытворцаў гульняў, перш чым з'явяцца ў продажы на дысках.

Піянерамі гэтага метаду сталі Motley Crue, чый сінгл «Saints Of Los Angeles» 15 красавіка выпушчаны ў гульні Rock Band.

З 17 красавіка трэк, які стане загалоўнай песняй альбома «Saints of Los Angeles», што рыхтуецца да выхаду, можна будзе запампаваць са старонкі Xbox Live Marketplace за 99 цэнтаў.

Def Leppard у сваю чаргу прадставіць свой сінгл «Nine Lives» у гульні Guitar Hero. «Гульнявы» рэліз трэка адбудзецца 24 красавіка, за тыдзень да таго, як ён будзе выпушчаны на дысках, а таксама стане даступны для запампоўкі на Інтрнэт сэрвісах.

«Нам вельмі цікава паўдзельнічаць у гульні Guitar Hero, ж гэта дае гурту новы ўзровень прызнання. Я ведаю з асабістага досведу, наколькі моцна ты апускаешся ў музыку, калі гуляеш у гэтую гульню, - гаворыць вакаліст Джо Эліёт. - Guitar Hero вельмі папулярная сярод меламанаў, сярод іх ёсць і мноства нашых фанаў. Таму мы лічым менавіта такі выпуск «Nine Lives» выдатнай ідэяй!».

Фота: www.music-base.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі