Дар’я Домрачава ўзяла бронзу на гонцы пераследу ў Хохфільцэне

У аўстрыйскім Хохфільцэне завяршыўся другі этап Кубка свету па біятлоне. Лідэр беларускай зборнай Дар’я Домрачава сёння ў гонцы пераследу на 10 км выйграла бронзу. Раней яна заняла другое месца ў жаночым спрынце, паведамляе БЕЛТА. Домрачава ў апошняй гонцы мела тры штрафных колы і таму не змагла перамагчы. На першым месцы ў гонцы шведка Хэлена Экхальм, а срэбра дасталася фінскай спартсменцы Кайсе Макарайнен.

Астатнія беларускі ў гэтай гонцы выступілі значна горш: Надзея Скардзіно на 28-м месцы, Людміла Калінчык на 45-м, Анастасія Дубарэзава на 49-м.

Сёння ж адбылася мужчынскай эстафетная гонка, у якой беларусы занялі 7-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі