Дарагія квіткі на Rammstein яшчэ можна набыць у касах Палаца Рэспублікі

Квіткі ад 170 да 250 тысяч рублёў на мінскі канцэрт "Rammstein" яшчэ можна набыць у касах Палацу Рэспублікі ці на сайце ticketpro.by. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар Палацу Рэспублікі Тамара Шахназарава. Тамара Шахназарава: "Зараз у продажы ёсць квіткі ва ўсіх касах Палаца Рэспублікі, часткова ёсць на сайце tickеtpro.by коштам ад 170 да 250 тысяч. Танных квіткоў ужо не будзе".

Па словах Тамары, арганізатары канцэрту "Rammstein" атрымалі дазвол на правядзенне піратэхнічнага шоў знакамітых металістаў, тэхніка і высокакваліфікаваны персанал якога паспяхова працуюць ва ўсім свеце:
 
Тамара Шахназарава: "Тэхніка, персанал, якія прыязджаюць разам з "Rammstein" — гэта даволі  кваліфікаваныя прафесяіналы, якія адпрацавалі  не адно мерапрыемства падобнага плану".

Нагадаем, канцэрт "Rammstein" адбудзецца 7 сакавіка ў "Мінск-Арэне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі