Дарадца прэзідэнта Польшчы два дні таму ўзнагароджваў беларуса (фота)

Сярод загінулых авіякатастрофе пад Смаленскам быў дарадца прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага Уладыслаў Стасяк (у спісе загінулых ён пазначаны як кіраўнік канцылярыі прэзідэнта). Яшчэ два дні таму, 8 красавіка, у Варшаве Ўл. Стасяк узнагароджваў беларускага гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага прэміяй імя Льва Сапегі.
Змяшчаем апошнія прыжыццёвыя фота Ўладзіслава Стасяка сярод беларусаў.


Уладыслаў Стасяк віншуе Ўладзіміра Ляхоўскага ад імя Презідэнта Польшчы Леха Качыньскага

Уладыслаў Стасяк, прарэктар Варшаўскага універсітэта Уладзімір Лэнгаўэр, Уладзімір Ляхоўскі, Рышард Радзік, Ян Маліцкі

Уладыслаў Стасяк, Уладзімір Ляхоўскі, Алесь Жлутка, Язэп Янушкевіч

Прамаўляе Уладыслаў Стасяк


Варшава, 10 красавіка. Каля прэзідэнцкага палацу сабраліся тысячы людзей. Беларусы Варшавы далучыліся да жалобнай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі