Данецкія сепаратысты прызначылі свае выбары на 14 верасня

Пра гэта заявіў прызначаны спікерам Вярхоўнага савета ДНР Дзяніс Пушылін на мітынгу ў Данецку, перадае УНІАН са спасылкай на мясцовыя СМІ.



Выбары, паводле яго словаў, будуць праходзіць на мажарытарнай аснове. На іх плануецца выбраць усіх кіраўнікоў на месцах.



Перад гэтым Пушылін сказаў, што цяперашні урад ДНР, прызначаны напярэдадні, гэта — камікадзэ. “Тыя, хто думае, што атрымаюць тут прывілеі, расчаруюцца і сыдуць”, — сказаў Пушылін.



Большасць чальцоў цяперашняга ўраду не трапяць у будучыні ў розныя галіны ўлады, дадаў ён.


На мітынгу, які праходзіць у Данецку на плошчы Леніна, прысутнічае каля 600 чалавек.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі